Вернікі Гомеля і Светлагорска абскарджваюць штрафы за «несанкцыянаваныя набажэнствы»

молотокПастар гомельскай царквы «Праабражэнне» Сяргей Нікалаенка, якога аштрафавалі 11 чэрвеня за несанкцыянаванае ўладамі набажэнства на 3,6 млн рублёў, 24 лiпеня аспрэчвае ў Гомельскім абласным судзе вынесены яму штраф. Аддзел ідэалогіі і культуры Гомельскага аблвыканкама сцвярджае, што абшчыны Рэфарматарскай Праваслаўнай Царквы, да якой належыць пастар, не зарэгістраваныя, нягледзячы на ​​тое, што суполка Сяргея Нікалаенка мае дзяржрэгістрацыю.

Суддзя Віктар Казачок заявіў Forum18, што заявы пастара аб невінаватасці маюць на мэце «пазбяганне адказнасці за ўчыненыя дзеянні».

Таксама ў Гомельскі абласны суд звярнуліся члены абшчыны Баптысцкай рады цэркваў са Светлагорску Уладзімір Дайнека і Юры Валадзянкоў, якія таксама былі аштрафаваныя на 3,6 млн рублёў за несанкцыянаванае ўладамі набажэнства.

Па словах Дайнекі, справы ў дачыненні да 17 іншых членаў царквы, якія адмовіліся сведчыць супраць іншых членаў царквы, зачыненыя. Аднак па гэтым абвінавачванні была аштрафаваная на 1,44 млн рублёў Любоў Кундас. Яе апеляцыю таксама 24 ліпеня разглядае Гомельскі абласны суд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі