Бельгія прызнала факт генацыду армянаў
Парламент Бельгіі большасцю галасоў 23 ліпеня ухваліў рэзалюцыю аб прызнанні генацыду армян у Асманскай імперыі ў 1915 годзе, якую 18 чэрвеня падаў на разгляд парламентарыяў прэм’ер-міністр краіны Шарль Мішэль.
На працягу месяца рэзалюцыя аб прызнанні генацыду стогадовай даўнасці была прадметам дыскусіяў франкамоўных палітыкаў Бельгіі. У выніку яе падтрымалі ўсе парламентарыі, за выключэннем васьмі, якія ўстрымаліся з нагоды “слабасці тэксту дакумента”, паведамляе charter97.org.
Бельгія прыняла рэзалюцыю аб прызнанні генацыду армянаў ўслед за нямецкім Бундэстагам, які 24 красавіка большасцю галасоў прагаласаваў за прызнанне масавага забойства армянаў у Асманскай імперыі генацыдам. Тады ж да такога кроку вядучыя краіны свету заклікаў Папа Рымскі Францыск.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)