ПБНФ даручыла Караткевіч падтрымліваць традыцыйную сям’ю

янукевічСойм Партыі БНФ 25 ліпеня вызначыў пералік прынцыповых пазіцый, якія хоча бачыць у праграмных дакументах падтрымліваемай ёй на прэзідэнцкіх выбарах актывісткі кампаніі «Гавары праўду» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяны Караткевіч. Прычына гэтага, па словах лідара партыі Аляксея Янукевіча, у супярэчлівых выказваннях Караткевіч.

ПБНФ прапануе ёй выступаць за вяртанне ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня»; забеспячэнне прыярытэтнага развіцця беларускай мовы і культуры і ў перспектыве пераход на беларускую мову як адзіную дзяржаўную; падтрымку інстытута традыцыйнай сям’і як асновы беларускага грамадства; прымяненне ў міжнароднай палітыцы прынцыпу цэласнасці і непадзельнасці дзяржаў, паведамляе БелаПАН.

У ПБНФ лічаць, што ў праграмных дакументах Караткевіч незалежнасць Беларусі павінна з’яўляцца «вышэйшай каштоўнасцю». Ёй прапануюць настойваць на вывадзе ў максімальна кароткія тэрміны з Беларусі замежных войскаў і ваенных аб’ектаў, а таксама на пераглядзе ўсіх міжнародных дамоўленасцяў Беларусі «на прадмет іх адпаведнасці нацыянальным інтарэсам краіны» з выхадам з тых, якія ім не адпавядаюць.

Акрамя таго, Караткевіч даручылі выступаць за правядзенне канстытуцыйнай рэформы з мэтай вяртання «да дэмакратычных нормаў кіравання і прынцыпаў вяршэнства права», памяншэння паўнамоцтваў прэзідэнта на карысць парламента і абмежавання часу знаходжання на пасадзе двума тэрмінамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі