У Армянскай Каталіцкай Царквы новы Патрыярх

бедрас ххСабраны ў Ліване Сінод армянскіх каталіцкіх біскупаў назваў імя новага Патрыярха, які замяніў на пасадзе зверхніка Армянскай Каталіцкай Царквы памерлага месяц таму Нерсеса Бедраса XIX Тармуні. Выбар упаў на былога біскупа армяна-каталіцкай епархіі Святога Крыжа ў Парыжы Грыгора Бедраса ХХ Габраяна.

Як паведамляюць armenia-news.ru, іерарх з’яўляецца найстарэйшым сябрам Сінода і яго дзеючым старшынёй. Ганаровы сябар Сінода нясе абавязкі адміністратара і арганізатара выбараў новага патрыярха. Абіраюць новага патрыярха з 13-і сябраў сінода. Яму неабходна для гэтага атрымаць дзве траціны галасоў.

Папа Рымскі Францішак павіншаваў новаабранага Патрыярха Армянскай Каталіцкай Царквы і выказаў надзею на тое, што новая місія патрыярха прынясе плён, паведамляе Радыё Ватыкана. Паводле яго слоў, Патрыярх абраны ў складаны для Армянскай Царквы час. У прыватнасці, Пантыфік звярнуў увагу на выпрабаванні, з якімі армяна-католікі сутыкаюцца на Блізкім Усходзе. Аднак, адзначыў ён, «асветленае святлом веры ва ўваскрослага Хрыста, наша бачанне свету поўнае надзеі і міласэрнасці».

Рыгор Бедрас ХХ Габраян нарадзіўся ў 1934 годзе ў Алепе (Сірыя). Стаў святаром у 1959 годзе, біскупам – у 1977-м. З 1977 года ўзначальваў Апостальскі экзархат Армянскай Каталіцкай Царквы ў Францыі, у 1986-2013 гадах – армяна-каталіцкую епархію Святога Крыжа ў Парыжы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі