У Індыі хрысціянаў з «недатыкальных» пазбаўляюць дапамог па беднасці

бедные в ИндииУ індыйскім штаце Керала індуісцкая нацыяналістычная арганізацыя «Сусветны савет індусаў» прымусіла 39 хрысціянаў-далітов (“недатыкальных”) прыняць індуізм пад пагрозай пазбаўлення дапамог па беднасці па дзяржаўнай праграме дапамогі немаёмным. Дадзеная праграма, як падкрэсліў 26 ліпеня праваабаронца Франклін Кесар, з’яўляецца дыскрымінацыйнай, бо абмяжоўвае правы на свабоду веравызнання.

«Гэтая сістэма парушае асноўныя правы, дараваныя грамадзянам Індыі яе Канстытуцыяй, – кажа Кесар. – Указ прэзідэнта ад 1950 года аб дапамозе бедным растаптаў фундаментальныя канстытуцыйныя правы далітаў, якія вызнаюць хрысціянства і іслам. Дапамога не павінная залежаць ад веры яе атрымальнікаў», паведамляе christianpost.com.

Даліты – «недатыкальныя» – з’яўляюцца ніжэйшай і найбяднейшай кастай ў Індыі, да яе належаць 25 мільёнаў жыхароў. «Недатыкальныя» жывуць у галечы і могуць разлічваць на дзяржаўную дапамогу, толькі стаўшы індуістамі.

«Мы рухаемся наперад і неўзабаве звернем ў індуізм яшчэ больш сем’яў, якія вызнаюць іншыя рэлігіі. Да нас звяртаецца нямала людзей, якія жадаюць вярнуцца да сваёй першапачатковай веры», – кажа кіраўнік «Сусветнага савета індусаў» у горадзе Аллапужа штата Керала.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі