Баявікі «Аш-Шабаб» ўзарвалі гасцініцу ў Магадзіша

взрывНе менш за 15 чалавек сталі ахвярамі тэракту ў сталіцы Самалі. Замініраваны аўтамабіль выбухнуў ля гасцініцы «Джазіра», дзе часта спыняюцца высокапастаўленыя самалійскія чыноўнікі, замежныя дыпламаты і журналісты.

Яшчэ каля 20 чалавек атрымалі раненні, паведамляе euronews.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка “Аш-Шабаб». Баевікі заявілі, што выбух – адказ на дзеянні вайскоўцаў Самалі і краін Афрыканскага саюза. Гэтыя войскі вядуць актыўны наступ на пазіцыі «Аш-Шебаб» на поўдні краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі