На стадыёне “Трактар” у Мінску прайшоў усебеларускі кангрэс “Сведак Еговы” (фотарэпартаж)

Кангрэс Сведкаў Іеговы 024-26 ліпеня на мінскім стадыёне «Трактар» адбыўся штогадовы кангрэс рэлігійнай арганізацыі «Сведкі Еговы».

Па словах арганізатараў, кожны дзень прысутнічала каля 6-8 тысячаў чалавек, пры агульнай колькасці сябраў арганізацыі ў Беларусі на 2014 год — прыблізна 6 тысяч. Большая колькасць удзельнікаў кангрэсу тлумачыцца новымі, запрошанымі людзьмі. У сталіцы пражывае адна тысяча сведкаў Еговы.

Кангрэс быў напоўнены шматлікімі лектарамі з дакладамі, таксама тэатральнымі пастановамі і спевамі.

Рэлігійная арганізацыя называе сябе хрысьціянскай, пры гэтым, варта адзначыць, не прызнае Ісуса Хрыста Богам, адзінасутным і роўным Богу-Айцу, успрымаючы яго як прарока, з якога трэба браць прыклад. Дух Святы таксама не ўшаноўваецца, а разглядаецца як праява волі Бога-Айца — Еговы.

Таксама адмаўляецца крыж, на якім памёр Ісус. Паводле свайго вучэння і ўва ўласных перакладах Бібліі пасля 1936 года, «Сведкі Еговы» замяняюць яго словазлучэннем «слуп пакутаў», і адпаведна ў брашурах малююць слуп з прывязаным Ісусам.

Пра свае ўзаемаадносіны з іншымі рэлігійнымі арганізацыямі, у тым ліку хрысціянскімі, прадстаўнік «Сведкаў Еговы» адзначыў, што ніякіх кантактаў на любых узроўнях не адбываецца.

Арганізацыя лічыць сябе адзіным сапраўдным прадстаўніцтвам Бога на зямлі.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі