Маці прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Беларусі з’яўляецца праваслаўнай паслушніцай

раманоўскаяМаці прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Беларусі Жанны Раманоўскай з’яўляецца паслушніцай Брэсцкай праваслаўнай епархіі, а бабуля была ўзнагароджана ордэнам «Матчынай славы» 3-й ступені. Такая інфармацыя з’явілася на афіцыйнай старонцы Жанны Раманоўскай. Яе бацька працаваў брыгадзірам кіроўцаў.

Сама Жанна Раманоўская нарадзілася ў 1967 годзе ў Брэсце, выкладчык па класе фартэпіяна, канцэртмайстар. Згодна з інфармацыяй, яна на асабістым вопыце сутыкнулася з бюракратызмам ў сістэме адукацыі, карупцыяй і бюракратыяй у сферы жыллёвага будаўніцтва. «І таму на працягу 16 гадоў вымушана была вывучаць заканадаўства Беларусі, на практыцы адстойваючы і абараняючы законныя правы і інтарэсы грамадзян Беларусі», – заяўляе прэтэндэнтка на прэзідэнцкі пост.

Паводле яе слоў, у яе ёсць не адзін дзясятак сур’ёзных пытанняў датычна карупцыі і бюракратызму ў вертыкалі ўлады, а яе праграма нацэлена на ўдасканаленне і развіццё Беларусі, на забеспячэнне эканамічнага росту краіны. Яна выступае за аптымізацыю падаткаў і шырокую падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, за бяспеку, дастатак, сацыяльную падтрымку, за шматвектарныя адносіны з Расіяй, ЕС і ўсёй сусветнай супольнасцю. «Беларусь – краіна тваіх магчымасцяў! Нас – мільёны! З намі – Гасподзь Бог!» – падкрэслівае Жанна Раманоўская.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі