Місіянерская арганізацыя адпраўляе Бібліі ў Паўночную Карэю пры дапамозе паветраных шароў

eric-foleyПрадстаўнікі карэйскага аддзялення арганізацыі «Voice of the Martyrs» («Голас пакутнікаў») паведамілі на прэс-канферэнцыі на мінулым тыдні, што дадзеная арганізацыя будзе адпраўляць Бібліі ў Паўночную Карэю.

«У Паўночнай Карэі нават дзеці ўсведамляюць рызыку, звязаную з валоданнем Бібліяй. Больш за тое, браць шкарпэткі, адзенне і ежу з гуманітарнай дапамогі для іх – таксама рызыкоўны занятак. Людзі, якія бяруць у рукі Біблію, павінны быць маральна гатовыя да любых бед, аж да смяротнага пакарання», – адзначыў вялебны Эрык Фоўлі, дырэктар карэйскага аддзялення «Voice of the Martyrs».

Арганізацыя плануе перапраўляць пасылкі з копіямі Бібліі на карэйскай мове пры дапамозе паветраных шароў. У гэтым годзе будзе выкарыстоўвацца кампутарная праграма, прадстаўленая аўстралійскімі навукоўцамі, якая дазваляе адсачыць месца пасадкі шароў. Таксама плануецца выкарыстоўваць каналы сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, якія ўцяклі з Паўночнай Карэі, і іх сваякамі.

Паводле дадзеных Open Doors USA, арганізацыі, якая фіксуе факты пераследу хрысціян, сярод 25 млн жыхароў Паўночнай Карэі налічваецца 300 тыс. хрысціянаў. На працягу апошніх 13-ці гадоў Паўночная Карэя знаходзіцца на першым месцы ў спісе дзяржаў, якія пераследуюць хрысціян, складзеным Open Doors USA.

«Ідэалогія абагаўлення кіраўніка дзяржавы, Кім Чэн Ына, і яго папярэднікаў не пакідае месца іншым рэлігіям і вядзе да неверагоднага ціску, які аказваецца на хрысціян ва ўсіх сферах жыцця», – паведамляецца на сайце арганізацыі. «Сустрэчы з аднаверцамі практычна нерэальныя. Кожны, заўважаны ў недазволенай рэлігійнай дзейнасці, палягае арышту, турэмнаму зняволенню, а таксама можа падвергнуцца выкрадання, катаванням і/або пакаранню», – заяўляюць праваабаронцы.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі