Стварэнне адзінай инфармпрасторы ўнутры ШАС абмяркуюць у Маскве

шосУ Маскве 28 ліпеня 2015 праводзіцца форум кіраўнікоў вядучых СМІ дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва «На шляху да агульнай інфармацыйнай прасторы ШАС».

У ходзе сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, якая будзе заснавана на журналісцкай этыцы і плюралізме меркаванняў, паведамляе БелТА. 

Адна з прыярытэтных тэм форуму – стратэгія супрацьстаяння пагрозам і выклікам на глабальнай інфармацыйнай прасторы.

Па выніках сустрэчы плануецца прыняць дэкларацыю, дзе будуць паднятыя тэмы ўмацавання і пашырэння ўзаемадзеяння паміж СМІ краін межударной арганізацыі ШАС. Мэта такога супрацоўніцтва – фарміраванне ў чытачоў праўдзівай карціны свету.

У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ўваходзяць шэсць дзяржаў – Казахстан, Расія, Кітай, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан. Беларусь знаходзіцца ў статусе назіральніка ў ШАС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі