У Брэсце галоўная пешаходная вуліца ператворыцца на адзін дзень у тэатральную сцэну

БрестУ Брэсце ў гонар святкавання Дня горада 1 жніўня упершыню адбудзецца Міжнародны фестываль вулічных тэатраў.

Плануецца, што ўдзел у маштабным мерапрыемстве прымуць 19 творчых калектываў, якія прадставяць сем гарадоў, у тым ліку Хірасіму (Японія), паведамляе БелТА.

Для жыхароў і гасцей Брэста падрыхтаваныя разнастайныя танцавальныя і цыркавыя шоу, спектаклі, а таксама лялечныя прадстаўлення і высупленні на хадулях. Артысты з Гомеля прапануюць гасцям шэсця пагуляць у «Шэкспіра». Падчас мерапрыемства любы жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі акцёра.

Стартуе тэатральнае шэсце ў 12.00 ад помніка 1000-годдзю Брэста.

У 2015 годзе Брэст адзначае сваё 996-годдзе – з дня першай згадкі горада ў гістарычных летапісах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі