Біскуп Станеўскі наведаў аддаленыя старажытныя парафіі Гродзеншчыны

ЮзафДапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 26 ліпеня наведаў Клюшчанскі касцёл, – адзін з самых аддаленых касцёлаў Гродзеншчыны, парафіяне якога ладзілі ў гэты дзень фэст святога Яўхіма, бацькі Панны Маці.

Увайшоўшы ў святыню па дыване з жывых кветак, герарх звярнуўся да вернікаў з заклікам дзякаваць госпаду за сваіх бацькоў, якія захавалі і перадалі дзецям дар веры, паведамляе catholic.by.

У гэты ж дзень герарх ўзначаліў адпустовую Святую Імшу з нагоды ўрачыстасці святой Ганны ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Міхалішках, а таксама Святую Імшу ў Жукойне-Жэлядскай парафію Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

25 ліпеня герарх ўзначаліў Святою Імшу ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне под Шчучынам, парафіяне якой святкавалі 500-летні юбілей існавання парафіі. За Імшой маліліся прадстаўнікі раённых уладаў, якія падарылі парафіі абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пазней біскуп Станеўскі наведаў дзіцячы лагер адпачынку “Нецеч” пры дабрачынным каталіцкім таварыстве “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Да прыезда герарха дзеці падрыхтавалі святочны канцэрт, пасля якога адбыліся Святая Імша ў касцёле святога Міхала Арханёла і супольны абед.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі