Гомельскаму пастару афіцыйна прыгразілі крымінальным артыкулам

нікалаенкаПастара гомельскай царквы «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку 28 ліпеня выклікалі ў пракуратуру Гомеля, дзе афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці «незаконнай рэлігійнай дзейнасцю». «Інакш крымінальная адказнасць па арт.193 КК РБ. Такое адчуванне, што ім больш няма чым заняцца, чым вернікаў людзей адрываць ад служэння Богу!» — напісаў пастар у Facebook.

артыкул

«А ў гэты час у Беларусі злачыннасць расце, наркотыкі распаўсюджваюцца, насельніцтва памяншаецца … ды і выбары прэзідэнта на носе», — адзначыў ён.

«Няхай Бог дабраславіць нашы начальства і ўлады і дасць ім мудрасці ва ўсім!!! А асабліва ў тым, каб не перашкаджаць хрысціянам несці святло ў гэты цёмны свет, а наадварот супрацоўнічаць з вернікамі хрысціянамі і даць ім магчымасць сеяць разумнае, добрае, вечнае ў гэты гінучы свет! Тады і ім менш працы будзе, і нам будзе магчымасць уратаваць, прынамсі, некаторых!!!» — падкрэсліў ён.

Як паведамляла krynica.info, 31 мая ў Гомелі падчас нядзельнага набажэнства, якое праходзіла ў афіцыйна арандаваным памяшканні, у яго ўварваліся супрацоўнікі АМАП з відэакамерай, на якую здымалі ўсіх прысутных. На пастара Царквы Божай «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку і пецярых членаў царквы супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы.

Сяргея Нікалаенку 11 чэрвень запрасілі райвыканкам Цэнтральнага раёна Гомеля, дзе забаранілі суполцы ў далейшым арандаваць памяшканне на тэрыторыі раёна. А 19 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў пастара на 20 базавых велічынь, або 3,6 млн рублёў, за правядзенне набажэнства, якое, на думку суда, было несанкцыянаваным.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі