У Бабруйску адбыўся пажар на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве

пожарУ Бабруйску адбыўся пажар на прадпрыемстве па вытворчасці міжпакаёвых дзвярэй. Як паведамілі ў МНС Беларусі, пажар на вуліцы Дзімітрава пачаўся ноччу каля 01.30.

Агонь пашкодзіў 300 квадратных метраў даху, пацярпелых няма.

Пажарныя выратавалі ад агню шэсць дрэваапрацоўчых станкоў і 30 драўляных дзвярэй ўнутры будынка, а таксама прыпаркаваны побач аўтамабіль “Мэрсэдэс Спрынтар”.
Прычына пажару высвятляецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі