З’езд “Маладога Фронта” пройдзе ў адкрытым фармаце

мфБеларуская моладзевая арганізацыя  “Малады Фронт” плануе правесці чарговы – IX – з’езд 12 верасня. Правядзенне з’езда будзе прымеркаванае да святкаванняў 18-ай гадавіны заснавання моладзевай арганізацыі, якая паўстала ў якасці грамадзянскага руху 6 верасня 1997 года.

Падчас чарговага з’езду будзе абраны новы кіраўнік “Маладога Фронту”, а таксама прынятая новая Стратэгія абароны незалежнасці Беларусі, паведамляе mfront.net.

З’езд пройдзе ў адкрытым фармаце, акрамя абраных дэлегатаў з Мінску і іншых рэгіёнаў Беларусі, у якіх маюцца стуктуры МФ, на ім змогуць прысутнічаць сябры і прыхільнікі арганізацыі, а таксама тыя, хто мае намер да яе далучыцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі