Малайзійскі праваабаронца: блакаваннем стварэння трыбунала аб збітым Боінгу Расія зрабілася саўдзельнікам забойства

азрулРашэнне ўжыць права вета падчас галасавання Рады Бяспекі ААН аб стварэнні міжнароднага трыбунала для расследавання прычын катастрофы “Боінга” MH17 на ўсходзе Украіны з’яўляецца памылковым для Расіі, заявіў у інтэрв’ю krynica.info праваабаронца з Малайзіі Азрул Могд Халіб (Azrul Mohd Khalib).

“Абгрунтаванне, якое выкарыстоўвае Расія, заключаецца ў тым, што працэс палітызаваны і не зацікаўлены ў пошуку ісціны або адстойванні справядлівасці для ахвяр і іх сем’яў. Тым не менш, наклаўшы вета на гэтую прапанову, Расія робіць менавіта тое, у чым абвінавачвае астатніх, а менавіта палітызуе гэтае пытанне і фактычна перашкаджае правасуддзю. Калі б Расія была шчыра зацікаўлена ў пошуку справядлівасці, яна б прапанавала або працавала разам з міжнароднай супольнасцю ў пошуках урэгулявання пытанняў, паднятых гэтай трагедыі. Замест гэтага яна знайшла спосаб, пры якім не прапануе нічога, але перашкаджае таму, што прапануецца. Фактычна гэта ўспрымаецца як абарона магчымых вінаватых”, – заявіў ён.

“Злачынства было здзейснена ў дачыненні да малайзійскага самалёта, грамадзянскіх асоб, якiя не ўдзельнiчаюць ва ўзброеным канфлікце ў Украіне. Яны не былі ўзброенымі байцамі і дазволенай мішэнню ў адпаведнасці з Жэнеўскімі канвенцыямі”, – адзначыў Азрул Могд Халіб.

«Ці не ў інтарэсах Расіі выступіць у якасці адказнага глабальнага гульца, каб высветліць, што адбылося падчас гэтай трагедыі, і забяспечыць, каб вінаватыя былі пакараныя? Што было б, калі б расійскі камерцыйны авіялайнер быў збіты? Як бы рэагавала Расія?” – задаўся пытаннем малайзійскі праваабаронца.

“Для таго, каб захаваць павагу сусветнай супольнасці ў дачыненні да Расіі, апошняя павінна была дазволіць прыняць рэзалюцыю, каб можна было працягнуць пошукі справядлівасці для ахвяр і іх сем’яў. Накладанне вета на гэтую прапанову, бадай, робіць Расію, прынамсі, саўдзельнікам забойства мірных людзей у гэтай трагедыі”, – падкрэсліў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі