Талібы пацвердзілі смерць свайго лідара

ОмарПалявыя камандзіры афганскай радыкальнай ісламісцкай групоўкі “Талібан” 30 ліпеня пацвердзілі факт смерці свайго лідара, мулы Мухамада Амара.

Спікер афганскіх талібаў Забіхула Муджагіда зрабіў заяву для прэсы, у якой гаворыцца, што мула Амар памёр некаторы час таму ў выніку хваробы. Абставіны смерці мулы удакладнены не былі, паведамляе svoboda.org.

Таксама талібы заявілі, што на працягу ўсіх 14 гадоў з таго часу, як амерыканскія войскі ўвайшлі ў краіну і зрынулі ўладу “Талібана”, Амар не пакідаў Афганістан насуперак меркаванням аб тым, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Пакістана.

Талібы паведамілі, што ўжо абралі новага лідара.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі