У Беларусі ўстаноўлены парадак паляпшэння жыллёвых умоў за кошт сродкаў сямейнага капіталу
У Беларусі ўстаноўлены парадак паляпшэння жыллёвых умоў за кошт сродкаў сямейнага капіталу. Інструкцыя аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ад 31 сакавіка 2015 №10.
Дакумент афіцыйна апублікаваны 31 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова ўступае ў законную моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
У адпаведнасці з названай пастановай, грамадзяне, якія маюць права распараджацца сродкамі сямейнага капіталу, могуць выдаткаваць гэтыя грашовыя сродкі на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў рознымі спосабамі.
Гэта, у прыватнасці, будаўніцтва (рамонт) памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, якое ажыццяўляецца на падставе дагавора па аб’екце долевага будаўніцтва, падрадным спосабам – аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме.
Таксама грамадзяне маюць права набыць жылое памяшканне, у ліку іншага – пабудаванае па дзяржаўнаму заказу, ажыццявіць капрамонт жылля, пагасіць запазычанасць па крэдыце (у тым ліку і льготнаму), пагасіць пазыку, якая была прадастаўлена арганізацыяй на будаўніцтва або куплю жылога памяшкання), а таксама выплаціць працэнты за карыстанне ім.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)