Епіскап Антоній сустрэўся з удзельнікамі моладзевага злёту пад Нясвіжам

слетЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 1 жніўня сустрэўся з удзельнікамі праваслаўнага моладзевага злёту “Святая Русь”, які штогод праводзіцца пры Траецкім прыходзе вёскі Салтанаўшчына пад Нясвіжам.

Традыцыйны злёт “Святая Русь”, які стартаваў 21 ліпеня пад кіраўніцтвам настаяцеля Траецкага храма іерэя Алега Абрамовіча, сабраў у гэтым годзе 120 чалавек, для размяшчэння якіх быў узведзены дадатковы корпус, sluck-eparchiya.by.

Да прыезда епіскапа Антонія ўдзельнікі змайстравалі падарункі, падрыхтавалі святочны стол і маленькі канцэрт. Па прыбыцці ўладыка падняў сцяг-харугву летніка, які па раніцах на працягу 14 гадоў існавання летніка падымаюць выхаванцы, а таксама па заканчэнні нефармальнай гутаркі з дзецьмі ўручыў падарункі імяніннікам.

У гэты ж дзень епіскап Слуцкі здзейсніў Боскую літургію ў Траецкім храме ў саслужэнні настаяцеля і святароў навакольных прыходаў. Пры цалаванні крыжа архіпастыр дарыў вернікам невялікія абразы з абліччам князя Уладзіміра.

Увечары гэтага дня ўладыка Антоній здзейсніў Ночнае чуванне ў Міхайлаўскім кафедральным саборы Слуцка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі