Пад Віцебскам пачаў працу летнік «Адзігітрыя»

одигитрияПад Віцебскам на тэрыторыі праваслаўнага лагера “Дружба” 1 жніўня стартаваў XII міжнародны праваслаўны фестываль «Адзігітрыя», прысвечаны 1000-годдзю з дня смерці святога князя Уладзіміра, а таксама 25-годдзю кананізацыі Іаана Кранштацкага. Удзел у фестывалі, арганізаваным Віцебскім епархіяльным аддзелам па справах моладзі, Санкт-Пецярбургскім аддзелам па справах моладзі і пецярбургскай Аляксандра-Неўскай лаўрай, прымаюць 170 маладых людзей з Расіі, Украіны і Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнуўся кіраўнік і галоўны каардынатар «Адзігітрыі» пратаіерэй Аляксандр Кавалёў. Першым мерапрыемствам фестывалю стаў канцэрт ля сцен віцебскага Успенскага кафедральнага сабора, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе vitprav.by.

З 31 ліпеня па 4 жніўня будзе праходзіць творчая частка фестывалю, падчас якой будуць адабраныя ўдзельнікі гала-канцэрт у Летнім амфітэатры. З 5 па 9 жніўня пройдзе штогадовы хросны ход з Віцебска ў Смаленск.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі