Мальцаў і Пяткевіч зараз змогуць прыязджаць у ЕС

мальцаўРада Еўразвяза выключыла 24 грамадзян Беларусі з спісу асоб, якім забаронены ўезд у ЕС. У яго цяпер не ўваходзяць экс-памочнік прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас, старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў, міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Аляксей Васільеў.

Таксама з спісу выключаныя шэраг іншых чыноўнікаў, суддзяў і супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ, у тым ліку Сяргей Абламейка, Тамара Алпеева, Алена Ананіч, Мікалай Балаўнёў, Андрэй Бараноўскі, Міхаіл Батура, Алена Чарняк, Жанна Дубініна/Роўда, Вольга Гусакова, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Наталля Меркуль , Генадзь Падгайскі, Яўген Полудзень, Юрый Пракопаў, Анатоль Рубінаў, Лідзія Цяліца, Натальля Варэнік, Валянціна Зянкевіч, паведамляе афіцыйны часопіс ЕС.

Зараз у спіс уключаныя каля 200 беларускіх чыноўнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі