Мінск лічыць недастатковым зняцце санкцый ЕС толькі з часткі чыноўнікаў

мид беларусиБеларускі бок лічыць прынятае Рада ЕС 31 ліпеня рашэнне аб чарговым скарачэнні санкцыйных спісаў крокам у правільным кірунку, хоць і недастатковым, заявілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Па паведамленні МЗС, поўная адмена ўсіх санкцый і абмежаванняў з боку ЕС з’яўляецца неабходнай умовай для нармалізацыі адносін і будзе спрыяць працягу дыялогу паміж бакамі па пытаннях, што ўяўляюць агульны інтарэс.

Як паведамляла krynica.info, Рада ЕС выключыла 24 грамадзян Беларусі з спісу асоб, якім забаронены ўезд у ЕС. У яго цяпер не ўваходзяць экс-памочнік прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас, старшыня ГПК Леанід Мальцаў, міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, першы намеснік старшыні ДКІ Аляксей Васільеў і іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі