Моладзь з Ліды і Шчучына ўдзельнічала ў сустрэчы піяраў у Аўстрыі

піярыГрупа каталіцкай моладзі з супольнасці піяраў з Ліды і Шчучына пад кіраўніцтвам а. Андрэя Агеля SP ўзяла ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі ў Аўстрыі, якая адбывалася з 25 па 31 ліпеня ў Хорне. Удзельнікамі сустрэчы сталі болей за 200 маладых людзей з Аўстрыі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Украіны і Беларусі.

Моладзь з Ліды і Шчучына, якая прыехала на сустрэчу дзякуючы намаганням айцоў Паўла Нэймана SP і Томаша Абрамовіча SP, разам з пагодкамі з іншых краінаў разважала над дэвізам сустрэчы – «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць», працавала ў адмысловых  майстэрнях “Евангелізацыя”, “Флэшмоб”, “Школа малітвы”, “Каталіцкія медыя”, а таксама ўдзельнічала ў сустрэчы з паслом Аўстрыі ў Чэхіі Фердынандам Трауттмансдорфам, які разам са сваёй жонкай падзяліўся жыццёвым досведам на тэму шлюбу, сям’і і чысціні сэрца, паведамляе catholic.by.

Штодня адбываліся Святыя Імшы на адной з моваў удзельнікаў сустрэчы. Таксама адбыліся экскурсіі ў гарады Аўстрыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі