У двух цэрквах у ЗША здзейсненыя тэракты

СШАУ амерыканскім невялікім горадзе Лас-Крусес у штаце Нью-Мексіка ў 80 км ад мяжы паміж ЗША і Мексікай 2 жніўня былі прыведзеныя ў дзеянне выбуховыя прылады. Пацярпелых у выніку тэрактаў няма.

Першы выбух прагрымеў на тэрыторыі баптысцкай царквы, бомба знаходзілася побач з паштовай скрыняй. Праз паўгадзіны другі выбух пачуўся ля каталіцкай царквы, якая знаходзіцца паблізу, — выбуховая прылада, па папярэдніх дадзеных, знаходзілася ў смеццевым кантэйнеры. З абедзвюх цэркваў былі эвакуіраваныя прыхаджане і служыцелі, паведамляе tass.ru.

У гэты ж дзень выбух адбыўся ў турэцкім гатэлі на тэрыторыі мястэчка. На думку паліцыі, паміж здарэннямі маецца сувязь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі