У вёсцы на Гарадзеншчыне ўсталявалі новы крыж заместа зламанага вандаламі

крестПраваслаўныя вернікі вёскі Каўпакі бліз Капцёўкі пад Гродна 2 жніўня сабраліся ля паклоннага крыжа, які ўпершыню быў усталяваны 2 жніўня 1908 года.

Каля месяца таму святыня, якая перажыла стагоддзе, была зламаная невядомымі і зноў адноўленая сіламі вернікаў Капцёўскага прыхода Успення Прасвятой Багародзіцы. Падчас богаслужбы, узначаленай на гэтым месцы настаяцелем прыхода іерэем Антоніем Сямілетам, паклонны крыж быў зноў асвечаны, паведамляе orthos.org.

У гэты ж дзень епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 485-годдзя заснавання пасёлка Гарадзея пад Нясвіжам. Звярнуўшыся да ўдзельнікаў урачыстага сходу з удзелам раённай адміністрацыі, епіскуп Антоні ў прывітальным слове асабліва падкрэсліў радасць з нагоды таго, што ўрачыстасці пачаліся з шматлюднай богаслужбы ў старажытным храме Гарадзеі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі