Абласны суд адмяніў штраф у дачыненні да гомельскага пастара

нікалаенкаГомельскі абласны суд 3 жніўня адмяніў пастанову суддзі Чыгуначнага раёна Гомеля ад 19 чэрвеня ў дачыненні да пастара Сяргея Нікалаенкі, а справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт. 23.34 КаАП у яго дачыненні накіраваў на новы судовы разгляд у той самы суд іншаму суддзі.

Пры гэтым падчас новага разгляду варта ліквідаваць дапушчаныя недахопы, старана праверыць довады пастара, вывучыць усе здабытыя па справе доказы, даць ім належную ацэнку і зрабіць абгрунтаваныя высновы аб яго вінаватасці або невінаватасці ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Як паведамляла krynica.info, 19 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў пастара абшчыны хрысціян веры евангельскай Царква Божая «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічынь, або 3,6 млн рублёў, за правядзенне набажэнства ў арандаваным памяшканні па вуліцы Савецкай, 126. Суддзя прызнаў набажэнства зарэгістраванай рэлігійнай абшчыны несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, бо яно не было ўзгоднена з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Гомеля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі