Акцыі ў абарону палітвязняў Беларусі аб’ядналі Мінск, Вільнюс і Кіеў

АкцияАкцыі ў абарону палітвязняў Беларусі 4 жніўня аб’ядналі Мінск, Вільнюс і Кіеў.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прайшла на Ратушнай плошчы Вільні. Удзел у мерапрыемстве прынялі беларускія і літоўскія грамадзянскія праваабаронцы і актывісты, паведамляе сharter97.org. 

У Мінску пікет за вызваленне палітвязняў адбыўся насупраць КДБ. Удзел у акцыі пад бюстам Дзяржынскага прынялі кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паэт Уладзімір Някляеў, праваабаронца Таццяна Равяка і яшчэ каля дзесяці актывістаў, паведамляе «Наша ніва».

Ва ўкраінскай сталіцы Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ўжо чацвёрты год запар праводзіцца 4 жніўня. Гэтая дата абраная, паколькі яна звязана з днём арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У цяперашні час у Беларусі шэсць палітвязняў знаходзяцца за кратамі. Гэта Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Юрый Рубцоў і Арцём Пракапенка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі