Лукашэнка пра палітвязня Статкевіча: калі яго выпускаць, то да выбараў
Пытанне аб вызваленні палітвязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага ў 2011 годзе на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, можа быць вырашана ў бліжэйшы час. Аб гэтым 4 жніўня заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвью тром незалежным СМІ “Еўрарадыё”, TUT.BY і “Радыё Свабода”.
“Я не стану хітрыць, гэта пытанне ў парадку дня. Вырашыць гэта магу толькі я”, – цытуе Лукашэнку “Еўрарадыё”. “Але я не вызначаўся, калі гэта будзе, – працягнуў разважанні перад журналістамі пра Статкевіча беларускі кіраўнік. – Я гэтае пытанне ў такім ключы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У бліжэйшы час вы будзеце пра гэта ведаць. Калі іншы варыянт, то часу шмат”.
Разам з тым Лукашэнка расказаў, што даваў Статкевічу магчымасць напісаць прашэнне аб памілаванні: “Ён хоча быць у турме і выйсці адтуль героем. Я яму даю такую магчымасць, а вы кажаце выпусціць. І што мне рабіць? Я магу выпусціць, калі чалавек звернецца да мяне з прашэннем, але ён не звяртаецца, таму што хоча быць героем”.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення. На вызваленні апазіцыйнага палітыка настойваюць Еўрасаюз і ЗША.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)