У Мінску хлопец трапіў у ДТЗ на ўкрадзеным тралейбусе

троллейбусУ Мінску малады чалавек скраў тралейбус. Знаходзячыся за рулём выкрадзенага транспартнага сродку, хлопец здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне.

Як распавялі ў Фрунзенскім РУУС Мінска, паведамленне аб здзяйсненні на ўкрадзеным тралейбусе ДТЗ па вуліцы Харкаўскай паступіла 28 ліпеня каля 2 гадзін ночы.

Падазраваны — 19-гадовы малады чалавек — быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС, якія прыбылі на месца здарэння.

Высветлілася, што нядаўна хлопец праходзіў стажыроўку ў тралейбусным парку на пасадзе рабочага, так што пранікнуць у транспартны сродак і завесці тралейбус не стала для яго цяжкасцю.

Малады кіроўца здолеў праехаць не больш за 20 м. Затым ён сутыкнуўся з тралейбусам, які знаходзіўся побач.

У цяперашні час у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст.214 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Згон транспартнага сродку».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі