Епіскап Слуцкі падлеткам з клуба “Патрыёт”: Быць стойкімі і дзейнічаць па любові да Бога
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 3 жніўня прыехаў у размяшчэнне 969 базы рэзерву танкаў вайсковай часткі 42715 у пасёлку Урэчча пад Любанню, дзе праходзіць праваслаўны ваенна-патрыятычны летнік «Патрыёт».
Звяртаючыся да 45-ці юных удзельнікаў летніка, епіскап Антоній пажадаў ім быць сапраўднымі ваярамі Хрыстовымі і патрыётамі Айчыны – “стойкімі ў выпрабаваннях і дзейнічаць па любові да Бога і людзей”, а таксама ўручыў падлеткам невялікія абразкі з абліччам князя Уладзіміра і благаслаўленнем патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Летнік «Патрыёт» з’яўляецца сумесным праектам аддзелам адукацыі Любанскага райвыканкама і Нікольскага прыхода ва Урэччы. Па ініцыятыве арганізатара і духоўніка лагера настаяцеля прыхода протаіерэя Аляксандра Драгуна ў гэтым годзе летнік праводзіцца ў дзевяты раз.
У аздараўленчым летніку «Журавушка» для дзяцей салігорскіх шахцёраў па ініцыятыве настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы пратаіерэя Мікалая Лабынькі 1 жніўня была арганізаваная адмысловая праграма, якая пазнаёмілаь з праваслаўем. Дзеці пабывалі на экскурсіі ў найстарэйшым на Салігоршчыне Пакроўскім храме, прачыталі і абмеркавалі апавяданні пісьменніка Барыса Ганагі, паглядзелі спектакль «Батлейкі» і самі павучыліся быць акцёрамі.
У дзіцячы летнік «Вясёлка» пад Карэлічамі 3 жніўня прыехалі пратаіерэй Алег Сушко і іерэй Фёдар Лукашэвіч з вёскі Цырын і пасёлка Мір, якія распавялі дзецям пра прарока Божага Іллю і культ абраза Божай Маці «Пачаеўскай», пасля чаго а. Алег Сушко прадставіў невялікую праграму духоўных аўтарскіх песень пратаіерэя Алега Скоблі, паведамляе eparhia.by.
Моладзь з брацтва Мікольскага храма архіерэйскага падворку ў Гродне з 31 ліпеня па 1 жніўня ажыццявіла турыстычную вандроўку ў вёску Вярхволле пад кіраўніцтвам духоўніка брацтва іерэя Віктара Калацкага, паведамляе orthos.org.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)