Гродзенскае брацтва распачне паломніцкую велавандроўку

несвижПраваслаўнае моладзевае Барыса-Глебскай брацтва, дзеючае пры Каложскай царкве ў Гродне, запрашае ў паломніцкую велавандроўку ў вёску Накрышкі, якая пройдзе 7 па 9 жніўня па маршруце Гродна — Скідзель — Каменка — Ражанка — Орля — Накрышкі.

Далучыцца да велавандроўку можна, скарыстаўшыся кантактамі брацтва на прыходскім сайце kalozha.by.

Каталіцкая моладзь з нясвіжскай парафіі Божага Цела з 30 ліпеня па 1 жніўня на чале з пробашчам кс. Пятром Шарком здзейсніла вандроўку з намётамі  на бераг Нёмана. Штодня на пляцоўцы на беразе служылася Святая Імша, пасля якой практыкаваліся “гадзіны цішыні”, падчас якіх можна было паразважаць над сваім унутраным станам альбо пагутарыць са святаром. Увечары ля вогнішча адбываліся духоўныя канферэнцыі, паведамляе niasvizh-kasciol.by.

Таксама моладзь наведала старажытны касцёл святых Пятра і Паўла ў Новым Свержані.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі