Нямецкі дэпутат ад ХДС прадаставіў прытулак уцекачам з Эрытрэі

немецНямецкі дэпутат ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, якую узначальвае Ангела Меркель, Марцін Патцэльт прытуліў у сябе дома двух уцекачоў з Эрытрэі. Больш за месяц у доме Патцэльта ў нямецкім Брызене ля Франкфурта-на-Одэры жывуць 19-гадовы Хабен і 24-гадовы Авет, якія дзеляць другі паверх яго дома з адным з старэйшых сыноў Патцэльта. Таксама дэпутат займаецца пошукам працы для сваіх падапечных.

Сваім прыкладам Патцэльт хоча паказаць магчымасць талярантнага стаўлення да выхадцаў з Эрытрэі і Сірыі, колькасць якіх сёння ў Германіі павялічылася з прычыны абвастрэння ваенных канфліктаў у гэтых краінах. Раней выхадцы з краінаў Афрыкі без асаблівых перашкодаў атрымлівалі статус уцекача, аднак зараз праблема мігрантаў у Еўропе абгастрылася, паведамляе welt.de.

Патцэльт пазнаёміўся з маладымі эрытрэйцамі ў мясцовай каталіцкай школе, пасля чаго запрасіў іх у госці, а пасля прапанаваў прытулак. Паміж сабой сям’я Патцэльта і яго госці размаўляюць на ламанай англійскай мове, эрытрэйскія юнакі пачалі вывучаць нямецкую.

Па словах Патцэльта, большасць мясцовых прадпрымальнікаў адмаўляюцца ўзяць эрытрэйцаў на працу. Таксама Патцэльт стаў атрымліваць пагрозы пасля таго, як напісаў адкрыты ліст дэпутату ад партыі “зялёных” Хансу-Крысціяну Штрэбеле, у якім заклікаў яго і чальцоў яго партыі паўтарыць яго прыклад.

У Эстоніі дапамогу ўраду ў размяшчэнні ўцекачоў прапанавала Евангеліцка-лютэранская царква. Вікарый і чалец камісіі па міжнародных адносінах кансісторыі ЕЭЛЦ Крыстэль Энгман мяркуе, што такі крок павінны здзейсніць ўсе цэрквы – чальцы Савета цэркваў Эстоніі. «Для кожнага хрысціяніна гэта мера любові да бліжняга” – кажа Энгман, паведамляе bns.lv.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі