У дзень ПДВ былыя дэсантнікі прынеслі сіротам падарункі
Клірык праваслаўнага Пакроўскага храма ў вёсцы Чыжэвічы пад Салігорскам пратаіерэй Дзмітрый Васільеў 2 жніўня, у дзень свята Ваенна-дэсантных войскаў, здзейсніў паніхіду ў вёсцы Чапелі ля магілы загінулага ў Афганістане воіна Савецкай Арміі Алега Лявіцкага. За набажэнствам маліліся воіны-дэсантнікі, пасля чаго адбыўся мітынг-рэквіем.
У гэты ж дзень клірык салігорскага кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Ігар Гайдукоў разам з удзельнікамі набажэнства наведаў малых- “адмоўнікаў” у Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе госці ўручылі сабраныя імі падарункі, а святар – абразы прарока Іллі ад імя благачыннага Салігорскай акругі пратаіерэя Мікалая Розава, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень старшыня аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі Барысаўскай епархіі пратаіерэй Аляксандр Цэлкаў благаславіў на служэнне воінаў-дэсантнікаў 5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы, уручыўшы частцы абраз прарока Іллі, паведамляе borisoveparhia.by.
У Рэчыцы памінальную літыю ля помніка ветэранам лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў, за якой маліліся былыя байцы ПДВ і іх маладыя пераемнікі, здзейсніў клірык гарадскога Успенскага сабора іерэй Мікалай Савасцьянаў. Па заканчэнні літыі былі ўскладзеныя вянкі і кветкі, а таксама адбылася канцэртная праграма “Ніхто, акрамя нас” і выступ парашутыстаў, паведамляе eparhiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)