У Францыі на знак салідарнасці з хрысціянамі Блізкага Ўсходу будуць званіць званы

колоколУ Францыі ў шэрагу каталіцкіх епархіяў 15 жніўня, у свята Небаўзяцця Божай Маці, у цэрквах будуць званіць званы на знак салідарнасці з пераследуемымі хрысціянамі Блізкага Ўсходу. У малітоўнай акцыі возьмуць удзел каталіцкія епархіі Фрэжюса-Тулона, Гапа і Эмбрэна, Баён,ы Авіньёна і Аяча.

Біскуп Фрэжюса і Тулона Дамінік Рэ заклікаў вернікаў маліцца аб хрысціянах, якія нарадзіліся на зямлі, што была калыскай хрысціянства, аднак сёння стала месцам, дзе хрысціянаў вынішчаюць і змушаюць да ўцёкаў. Таксама герарх заклікаў французаў апоўдні альбо па заканчэнні Святой Імшы сабрацца каля сваіх цэркваў, каб выказаць брацкую падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу і разам памаліцца аб іх. «Гэта будзе акт малітвы, салідарнасці, міру і веры, — кажа арцыбіскуп Авіньёнскі Жан-П’ер Катэноз. — Мы верым, што гэтая малітва прынясе плён», паведамляе sedmitza.ru.

Каталіцкая епархія Фрэжюса і Тулон прытуліла мноства хрысціянскіх уцекачоў з Сірыі і Ірака.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі