У Шчучыне ўпершыню сабралася разам супольнасць сясцёр-салезіянак

сестры

сестрыУ Шчучыне пад душпастырскай апекай каталіцкіх айцоў-піяраў 26 ліпеня пачаліся рэкалекцыі для сясцёр салезіянак візітаторыі EEG “Маці Бога”. Удзел у рэкалецыях, які будуць доўжыцца да 10 жніўня, бяруць каталіцкія законніцы-салезіянкі з Беларусі, Грузіі, Расіі, Украіны. Душпастырскую апеку духоўнай сустрэчы ажыццяўляе кс. Уладзімір Кабак SDB.

Адметнасцю сёлеташніх рэкалекцыяў стаўся той факт, што упершыню ў гісторыі існавання візітаторыі EEG усе сёстры змаглі сабрацца разам. Агульная сустрэча адбылася падчас “Свята ўдзячнасці”, нагодай для якога стала Святая Імша падзякі Госпаду за шэсць гадоў служэння былой настаяцельніцы візітаторыі сястры Маргарыты Петрушчак FMA, і прывітанне новай настаяцельніцы візітаторыі EEG сястры Габрыэлі Родэ FMA, паведамляе catholic.by.

Таксама падчас свята склалі манаскія шлюбы сёстры юніяраткі Наталля Вакулішына FMA з Украіны і Вераніка Огар FMA з Беларусі. За 25 гадоў служэння ў гэты дзень дзякавала сястра Ганна Марыя Грэткерэвіч FMA, якая працуе ў Грузіі.

Урачыстасць працягнулася ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, дзе сёстры пасля супольнай малітвы прымалі адноўленыя Канстытуцыі супольнасці.

Кангрэгацыя Дачок Марыі Успамогі была заснавана 5 жніўня 1872 года святым Янам Боско і святой Марыяй Дамінікай Маддзарэлла ў маленькай італьянскай вёсцы Морнэзэ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі