Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў ЗАТ «Еўрабанк»
Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб адклiканнi з 6 жніўня 2015 года ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «Еўрабанк».
У Нацыянальным банку патлумачылі, што такое рашэнне было прынята ў выніку працяглага невыканання банкам некаторых ліцэнзійных патрабаванняў, якія ўстаноўлены Банкаўскім кодэксам Беларусі.
Акрамя таго, у банка адсутнічаюць перспектывы па нарошчванню нарматыўнага капіталу, сказана ў паведамленні рэгулятара. Нацбанк таксама прыняў да ўвагі той факт, што ў 2015 годзе дзейнасць банка была стратнай.
Згодна з арт.99 Банкаўскага кодэкса Беларусі, адразу ж пасля адклікання ліцэнзіі да моманту стварэння ліквідацыйнай камісіі або прызначэння антыкрызіснага кіраўніка забараняецца заключэнне банкам новых дагавораў і перазаключэнне на новы тэрмін раней заключаных пагадненняў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)