У Мінскау тралейбус урэзаўся ў слуп, ёсць пацярпелыя

троллейбусУвечары 5 жніўня 2015 года на вуліцы Кальварыйскай, насупраць кафэ «Гараж», у слуп урэзаўся тралейбус.

Тралейбус 9-га маршруту рухаўся з боку вуліцы Гусоўскага па кірунку да вуліцы Мельнікайтэ. На ўчастку вуліцы Кальварыйскай адбылося сутыкненне транспартнага сродку са слупом. Пры гэтым тралейбус выехаў за межы праезнай часткі на тратуар, паведамілі ў ДАІ.

Пры сутыкненні са столі тралейбуса зваліўся кавалак ашалёўкі, поручні пагнуўся, а таксама разбілася шкло.

Была таксама сагнутая асвятляльная мачта – з яе ўпаў ліхтар, пашкоджана кантактная тралейбусная лінія.

У цяперашні час разглядаюцца дзве версіі здарэння. Гэта тэхнічныя непаладкі ў тармазной сістэме тралейбуса альбо пагаршэнне з-за спякоты самаадчування кіроўцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі