У свята Марыі Магдаліны ў сяле пад Бярозай асвечаны аднайменны храм

сигневичиЕпіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан 4 жніўня асвяціў новапабудаваны праваслаўны храм Марыі Мадгалины ў аграгарадку Сігневічы пад Бярозай, а таксама ўзначаліў першую ў новым храме Боскую Літургію.

Уладыку Іаану саслужылі сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны Бярозаўскай акругі пратаіерэй Георгій Шаўцоў, настаяцель храма іерэй Аляксій Асіпчук, а таксама святары з суседніх вёсак. Пасля Літургіі быў здзейснены хросны ход вакол храма. Прыхаджанам, якія працавалі на будаўніцтве, уладыка Іаан ўручыў граматы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, паведамляе ekklisia.by.

Будаўніцтва новага храма працягвалася на працягу пяці гадоў, створаны ў 2009 годзе прыход ўключае ў сябе 4 пасёлкі. Упрыгожваннем новага храма з’яўляецца драўляны іканастас з элементамі разьбы ручной працы, выраблены ў майстэрнях мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі