Баевікі ІДІЛ пакаралі смерцю 19 жанчын за непадпарадкаванне сэксуальнаму прымусу
Баявікі «Ісламскай дзяржавы» пакаралі смерцю 19 жанчын за непадпарадкаванне сэксуальнаму прымусу. Пра факт пакарання 4 жніўня паведамілі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі Курдыстана, пасля чаго спецыяльны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН па пытаннях сэксуальнага гвалту ў ваенных канфліктах Зейнаб Бангура пацвердзіла, што баевікі ІДІЛ ўвялі ў практыку пакаранне рабоў — захопленых жанчын і дзяцей.
«Дзяўчынкамі гандлююць бы нафтай. Кожную могуць прадаваць і купляць па пяць-шэсць мужчын. Часам баевікі прадаюць дзяўчынак іх сем’ям за тысячу даляраў «, — гаворыцца ў дакладзе Зейнаб Бангуры. Па словах прадстаўніка ААН, хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад года да дзевяці гадоў каштуюць 165 даляраў, падлеткі ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў — 124 даляра. Раней Бангура выступала з дакладам пра тое, што экстрэмісты выкарыстоўваюць сэксуальны гвалт як сродак тэрору на падкантрольных ім тэрыторыях у дачыненні да рэлігійных і этнічных меншасцяў, паведамляе dailymail.co.uk.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)