БАТЭ і «Дынама» даведаліся, з кім будуць супернічаць у еўракубках

еврокубктУ плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сезона 2015/16 барысаўскі БАТЭ згуляе з сербскім «Партызанам» (Сербія).

З такім вынікам завяршылася лёсаванне раўнда, якое адбылося 7 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА (Швейцарыя).

Першае спаборніцтва прызначана на 18 або 19 жніўня (Барысаў). Матч у адказ адбудзецца ў Сербіі – 25 або 26 жніўня.

Пасля лёсавання плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, адбылося таксама і лёсаванне стадыі плэй-оф Лігі Еўропы.

Гульцам мінскага «Дынама», для таго каб выйсці ў групавы раунд Лігі Еўропы, неабходна па выніках двухматчавага супрацьстаяння перайграць «Зальцбург» (Аўстрыя).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі