Віцебскі аблвыканкам з-за спёкі ўзяў пад кантроль водазабеспячэнне ў вобласці

 вады няма З-за анамальнай спякоты забеспячэнне вадой жыхароў Віцебскай вобласці павінна быць ўзята на асаблівы кантроль. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грабнёў падчас “гарачай” тэлефоннай лініі 8 жніўня. Жыхары тэлефанавалі і скардзіліся чыноўніку на адсутнасць вады.

Дакладна колькасць зваротаў па дадзенай падставе не паведамляецца, аднак пасля званкоў з розных раёнаў аб праблемах з водазабеспячэннем, у тым ліку выкліканых натуральна-прыроднымі фактарамі, Генадзь Грабнёў аддаў распараджэнне райвыканкамам забяспечыць падвоз вады ў населеныя пункты, дзе ёсць такая патрэба, перадае БЕЛТА. Акрамя таго, службам ЖКГ даручана неадкладна рэагаваць на звароты грамадзян, звязаныя з выхадам са строю, іншымі парушэннямі інжынерных камунікацый, або выкліканыя перабоямі з вадой, асабліва для пітных патрэб.

Першы намеснік старшыні распарадзіўся, каб у выпадку перабояў ваду неадкладна завозілі, нават калі гэта спатрэбіцца рабіць у кожны сельскі населены пункт. Такое катэгарычнае распараджэнне Генадзь Грабнёў растлумачыў адсутнасцю магчымасці ў вяскоўцаў Віцебшчыны ў выпадку неабходнасці хутка набыць бутыляваную пітную ваду ў бутэльках вялікага аб’ёму.

Акрамя пытанняў водазабеспячэння людзі скардзіліся на ўтрыманне населеных, дарог і прыдарожных тэрыторый. Усяго на лінію паступіла каля 30 званкоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі