Адключэнне электрычнасці ў Мінску: куніца пакінула без святла 138 дамоў

 сеткі Прычынай буйнога адключэння электрычнасці ў ноч з 8 на 9 жніўня стала куніца, якая залезла ў апорную ізаляцыю раз’яднальнікаў трансфарматара ўласных патрэб (ТСН) падстанцыі “Зялёны Луг”. Такім чынам, версія шэрагу СМІ аб аварыі ў электрасетках беларускай сталіцы з-за спякоты не пацвердзілася.

Абвуглены труп куніцы быў знойдзены пры аглядзе адкрытага размеркавальнага ўстройства ПС «Зялёны Луг». Для аднаўлення працаздольнасці раз’яднальнікаў спатрэбілася чыстка ізаляцыі ад астанкаў жывёлы, паколькі любое  рэшткавае забруджванне ізаляцыі магло прывесці да паўторнага адключэння абсталявання. Рамонтны персанал быў выкліканы неадкладна і адразу ж прыступіў да працы па чыстцы ізаляцыі, паведамляе афіцыйны сайт “ Белэнерга “.

Маштабы адключэння электрычнасці – без святла на час ад 2 да 6 гадзін заставаліся 138 шматкватэрных жылых дамоў і шэраг іншых спажыўцоў – тлумачацца тым, што інцыдэнт з куніцай прыйшоўся на перыяд, калі частка абсталявання падстанцыі, у тым ліку адзін з двух трансфарматараў, знаходзіўся на планавым рамонце, таму прыйшлося задзейнічаць рэзервовыя варыянты.

У “Белэнерга” адзначаюць, што для выяўлення і ліквідацыі прычын адключэння на аб’екты размеркавальнай сеткі  10 кВ і на падстанцыю “Зялёны Луг” былі накіраваны чатыры аператыўна-выязныя брыгады. “Пры аглядзе падстанцыі аператыўная брыгада ўстанавіла, што пашкоджання асноўнага сілавога абсталявання няма, аварыйнай сітуацыі няма, паведамляе” Белэнерга “, –  гарачае надвор’е не паўплывала на адключэнне абсталявання, дакладна адпрацавала рэлейная абарона трансфарматара і адключыла яго, дзякуючы чаму аварыі ўдалося пазбегнуць”.

Ліквідацыя адключэння развівалася так: пасля адключэння ў 23 гадзіны 40 хвілін 8 жніўня за першую гадзіну было пададзена напружанне спажыўцам першай катэгорыі па рэзервовым сувязях (цягавым падстанцыям «Мінсктранса», ад якіх сілкуюцца тралейбусныя і трамвайныя лініі, і помпавай станцыі «Мінскводаканала»), у працягу 2-4 гадзін падключылі амаль усіх бытавых спажыўцоў. На падключэнне некаторых бытавых спажыўцоў спатрэбілася больш часу, адзначае “Белэнерга”, які пайшоў на пераезд аварыйных брыгад і стварэнне неабходнага рэжыму сеткі. Усяго адключылася 142 трансфарматарныя падстанцыі, і іх па правілах нельга ўключыць зваротна ўсе адразу адначасова.

Па ацэнцы “Белэнерга”, аператыўны персанал дзейнічаў зладжана і выразна, у адпаведнасці з патрабаваннямі вытворчых і тэхналагічных інструкцый, аператыўныя пераключэнні не перарываліся ні на хвіліну. Пасля чысткі ізаляцыі раз’яднальнікаў трансфарматара ўласных патрэб у 5-40 быў уключаны сілавы трансфарматар Т-1 падстанцыі “Зялёны Луг”. Да 06 гадзін 30 хвілін 9 жніўня было адноўлена сілкаванне ўсіх адключаных спажыўцоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі