Біскуп Пінскі завітаў у шэраг парафіяў з напамінам аб падрыхтоўцы да юбілею дыяцэзіі

demКаталіцкі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка 9 жніўня наведаў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Гарадзішчы, Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Сталовічах і Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах, дзе сустрэўся з вернікамі, абгаворваючы дэталі падрыхтоўкі да правядзення 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі.

У касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах біскуп узначаліў Святую Імшу, звярнуўшы ўвагу ў гаміліі на постаць святога Дамініка, якога Каталіцкая Царква ўшаноўвала напярэдадні. Асабліва дзякаваў герарх сёстрам-дамініканкам, якія шмат гадоў паслугоўваюць у парафіі ў якасці катэхетак, паведамляе catholic.by.

Сабраных на Імшы вернікаў біскуп Пінскі заклікаў маліцца цягам месяца ў інтэнцыі цвярозага жыцця падчас падрыхтоўкі да юбілею дыяцэзіі, а таксама ў інтэнцыі новых пакліканняў да кансэкраванага жыцця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі