Дзеці з Кіраўска завяршылі змену ў праваслаўным летніку

отрадаПад Кіраўскам на беразе Чыгірынскага вадасховішча з 15 па 28 ліпеня працаваў праваслаўны летнік “Отрада” для выхаванцаў нядзельнай школы гарадскога Пакроўскага храма. Гасціннасцю настаяцеля прыхода пратаіерэя Дзімітрыя Первія скарысталіся 25 дзяцей.

Летнік атабарыўся на базе прыходскага дома, пабудаванага пры адноўленай а. Дзімітрыем у 2011 годзе ў вёсцы Чыгрынцы царкве Раства Прасвятой Багародзіцы. Гэтым разам дзеці з Пакроўскага храма прыехалі сюды ў чацьверты раз. Ініцыятыву святара ўхвалілі вясковыя прыхаджане, сярод якіх пераважваюць людзі сталога веку, паведамляе bobruisk.hram.by.

“Вацаркаўленне – не галоўная мэта запрашэння дзяцей у наш летнік, – кажа а. Дзімітрый. – Самае галоўнае — прывіць дзецям здольнасць да сяброўскіх зносінаў, бо гэтага не хапае катастрафічна”.

5 жніўня завяршылася другая змена ў летняй праваслаўнай школе, якая праходзіла на базе епархіяльнага духоўна-асветніцкага цэнтра “Дружба” у Бабруйску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі