У Мінску першыя школьныя званкі загучаць ўжо 31 жніўня

звонкиУ Мінску, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі, першыя школьныя званкі загучаць ўжо 31 жніўня. Пра гэта заявіў Міхаіл Мірончык, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Міхаіл Мірончык адзначыў, што свята першага ў наступным навучальным годзе школьнага званка пачнецца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска 31 жніўня ў 10.00, паведамляе БелТА. 

Удзел у гэтым мерапрыемствах прымуць прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, а таксама – мясцовага самакіравання і грамадскіх арганізацый, дадаў спецыяліст.

Стала вядома таксама, што 1 верасня ў школах будуць арганізаваны тэматычныя ўрокі пад назвай «На цябе, наша моладзь, надзея!».

У Мінску сёння працуюць 243 школы. У новым навучальным годзе ў першы клас прыйдуць каля 171 тыс. навучэнцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі