У Жупранах прайшлі рэкалекцыі для хлопцаў-салезіянаў
У Жупранах пад Ашмянамі з 27 ліпеня па 4 жніўня прайшоў каталіцкі летнік для хлопчыкаў з салезіянскага руху, арганізаваны супольнасцю беларускіх айцоў-салезіянаў. Тэма рэкалекцыяў сталі развагі над пакліканнем.
Падчас Святых Імшаў, канферэнцыяў, працы ў групах,а таксама “гадзінах цішыні” хлопцы імкнулія зазірнуць у свой унутраны свет, шукаючы адказы на пытанні “Хто я?”, “У чым палягаюць мае страхі, матывацыі, жаданні?”, а таксама даверыць свае турботы Госпаду ў час малітвы падзякі і праслаўлення, паведамляе catholic.by.
Падчас малітоўнай вандроўкі ў санктуарый Маці Божай у Гудагаі 17 юнакоў уступілі ў супольнасць святога шкаплера. Таксама ў летнік прыязжалі высокія госці – кіраўнік салезіянскай супольнасці кс. Віктар Гайдукевіч SDB і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)