Яшчэ два прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі заявілі пра збор 100 тыс подпісаў

 Screenshot_3 Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі эканаміста Віктара Цярэшчанка і лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча заявілі пра збор больш за 100 тыс. подпісаў.

Паводле інфармацыі тэлеканала “Беларусь 1 “, за Віктара Цярэшчанку падпісаліся 105 тысяч беларусаў. Колькі сабралі за Сяргея Гайдукевіча пакуль невядома, аднак прэс-служба ЛДПБ заявіла аб пераадоленні стотысячнай мяжы і пачатку праверкі подпісаў.

Першым прэтэндэнтам, якіперасягнуў мяжу больш за 100 тыс. подпісаў, стаў Аляксандр Лукашэнка, за якога па звестках ініцыятыўнай групы сабралі больш за паўмільёна подпісаў.

З пакінутых прэтэндэнтаў бліжэй за ўсіх да стотысячнай мяжы  Таццяна Караткевіч (75 тыс.) і Мікалай Улаховіч (72 тыс.). Сяргей Калякін (54тыс. подпісаў) і Анатоль Лябедзька (42 тыс.) адстаюць пакуль з вялікім адрывам. Прэтэндэнт у прэзідэнты Жанна Раманоўская звесткі пра подпісы пакуль не абвяшчае.

Да канца перыяду збору подпісаў засталося 11 дзён. Затым лісты з подпісамі будуць правераны ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, выбары прызначаныя на 11 кастрычніка.

Разам з тым, прэтэндэнт Аляксандр Лукашэнка ўжо можа быць зняты з выбараў, лічыць каардынатар кампаніі « Права выбару – 2015″ Дзяніс Садоўскі: – Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Таццяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька паводзяць сябе ў межах заканадаўства, а што датычыцца ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, то парушэнняў заканадаўства ўжо цяпер досыць, каб, як мінімум, вынесці папярэджанне, а як максімум, – зняць Аляксандра Лукашэнкі з выбарчай гонкі.

Фактаў, калі подпісы збіраюцца дырэктарамі прадпрыемстваў, пад разнарадку, зафіксавана ўжо дастаткова, растлумачыў Садоўскі, а таксама досыць зафіксавана фактаў раздачы друкаваных матэрыялаў. Каардынатар упэўнены, што калі б такія факты былі зафіксаваныя ў дэмакратычнага кандыдата, кандыдат быў бы зняты з гонкі. Акрамя таго, назіральнікі сведчаць пра выпадкі ціску на ініцыятыўныя групы апазіцыянераў з боку ўладаў.

Кампанія “Права выбару – 2015” праводзіць доўгатэрміновае назіранне за ходам выбарчай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі