Дзесяць партый і грамадскіх арганізацый пацікавіліся дзейнасцю Цэнтрвыбаркама Беларусі

цвкДзесяць партыяў і грамадскіх арганізацыў накіравалі сваіх прадстаўнікоў назіральнікамі у беларускую Цэнтральную камісію па выбарах.

Сярод іх ёсць вядомыя асобы, паведамляе svaboda.org. У назіральнікі падаліся: ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці экс-кіраўнік канцэрну «Беллегпрам» Эдуард Нарышкін, ад грамадскага аб’яднаньня «За Саюз і камуністычную партыю Саюзу» навуковец Леанід Школьнікаў, ад партыі БНФ  Юрась Чавусаў, ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Дзьмітрый Чарных. Назіральнікаў прыслалі і дзве з трох партый-удзельніц  выбарчай гонкі – «Справядлівы сьвет» і Лібэральна-дэмакратычная партыя. Няма назіральніка толькі ад АГП.

лябедзькаЯк патлумачыў лідэр Аб’яднанай грамадскай партыі Анатоль Лябедзька, “Мы маем свой сцэнар і рухаемся паводле яго. Тут усё залежыць ад таго, як мы ставімся да гэтага — як да выбараў ці як да выбарчай кампаніі? Мы ставімся як да выбарчай кампаніі. Таму ня ўсе пункты, якія фармальна патрэбныя, мы выконваем, бо ня лічым гэта патрэбным. Так, не адкрывалі асабісты фонд кандыдата на прэзыдэнта”. Напраўляць назіральніка АГП не лічыць мэтазгодным, а вот прадстаўнік партыі БНФ Юрый Чавусаў кажа пра магчымасць чавусаўатрымліваць нескажоную прэсай інфармацыю: «Казаць, што гэта нешта вельмі важнае, не выпадае, бо статус назіральніка не дае магчымасьці ўмешвацца ў працу камісіі. Можна гаварыць, што гэта магчымасьць атрымліваць апэратыўныя дадзеныя, як і пра што прымаюцца рашэньні”.

 

Па матэрыялах www.svaboda.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі