Google стане даччынай кампаніяй з новым кіраўніком

sundar-pichaiКіраўніцтва Google абвясціла аб рэарганізацыі: цяпер гэта даччыная кампанія ў холдынгу Alphabet з новым кіраўніком.

Сузаснавальнікі Google Лары Пейдж і Сяргей Брын узначаляць новы холдынг (у якасці генеральнага дырэктара і прэзідэнта адпаведна). Кіраваць Google будзе Сундар Пінчаi (на фото), які раней курыраваў распрацоўку АС Chrome і Android.

Пад кантролем Google застанецца пошук, рэклама, картаграфічны сэрвіс, анлайн-крама Google Play, YouTube і Android.

У Alphabet таксама ўвойдуць наступныя праекты Google: Calico (пытанні здароўя і падаўжэння жыцця), Wing (дастаўка беспілотнікамі), інвестыцыйныя падраздзялення Ventures і Capital.

Адбылася і фінансавая рэструктурызацыя. Акцыі Google цяпер будуць гандлявацца як акцыі холдынгу (кошт каштоўных папер ужо падскочыла на 5%).
Па матэрыялах TUT.BY

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
11.08.2015 У свеце| Тэгі:




Блогі