Мінчане спрабавалі незаконна ўвесці ў Беларусь 260 тыс. еўра

контрабанда, деньгиМінчане паспрабавалі незаконна ўвесці ў Беларусь звыш 260 тыс. еўра. Наяўныя грашовыя сродкі, якія былі схаваныя ў дарожных торбах, канфіскавалі супрацоўнікі Брэсцкай мытні.

Буйныя сумы незадэклараваных грашовых сродкаў мытнікі выявілі 8 жніўня падчас ажыццяўлення аперацый па кантролі тавараў, якія перавозілі пасажыры цягніка «Варшава – Менск».

У выніку было ўстаноўлена, што буйную суму ў замежнай валюце перавозілі грамадзяне Беларусі 1971 і 1981 гадоў нараджэння. 44-гадовы мінчанін вёз больш за 150 тыс. еўра, а яго 33-гадовы саўдзельнік – 119 тыс. еўра.

Грошы ў памеры больш за 10 тыс. даляраў у эквіваленце канфіскаваныя мытняй да рашэння суда.

У дачыненні да асоб, перамяшчаюць замежную валюту, складзены пратаколы і пачаты адміністрацыйныя працэсы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі